Пытанне: Як заключыць дагавор з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці аб кіраванні маёмаснымі правамі на музычныя творы з тэкстам і без тэксту?

Адказ: Дагавор аб кіраванні маёмаснымі правамі на музычныя творы з тэкстам і без тэксту можа быць заключаны шляхам асабістага звароту аўтара (іншага праваўладальніка) у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦIУ) альбо з дапамогай паштовай сувязі.

У выпадку звароту праваўладальніка ў НЦIУ пры дапамозе паштовай, тэлефоннай, электроннай, факсімільнай ці іншай сувязі НЦIУ на працягу дзесяці рабочых дзён з дня паступлення такога звароту накіроўвае ў адрас ўладальніка правоў для запаўнення і падпісання два экземпляры дагавора аб кіраванні правамі і іншыя неабходныя дакументы.

Пры запаўненні дагавора праваўладальніку трэба пазначыць: пашпартныя і кантактныя даныя, банкаўскія рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў (пераважней адкрываць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у ААТ «АСБ «Беларусбанк»), звесткі аб формах і спосабах, а таксама тэрыторыі выкарыстання твораў, у дачыненні да якіх НЦIУ будзе ажыццяўляць калектыўнае кіраванне, звесткі аб музычных творах, што перадаюцца ў калектыўнае кіраванне НЦIУ.

Па пытаннях, якія ўзнікаюць у сувязі з заключэннем дагавора аб кіраванні маёмаснымі правамі, можна звяртацца ў аддзел рэгістрацыі правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦIУ па тэлефонах + 375 17 272 97 11, + 375 17 272 97 12, + 375 17 272 97 35 альбо па электроннай пошце cku.dept@ncip.by.

09.2023
Падрыхтавала: Т.П. Цэдрык (Зам. начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст упраўлення аўтарскага і сумежных правоў аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ)

Вверх