Пытанне: Як зарэгістраваць аўтарскае права на твор літаратуры або мастацтва?

Адказ: Заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародныя дагаворы ў галіне аўтарскага права не прадугледжваюць працэдур рэгістрацыі аўтарскага права.

8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» аўтарскае права на твор узнікае ў сілу факту яго стварэння. Для ўзнікнення і ажыццяўлення аўтарскага права не патрабуецца захаванне якіх-небудзь фармальнасцей. Пры адсутнасці доказаў іншага аўтарам твора лічыцца асоба, названая ў якасці аўтара на арыгінале або экзэмпляры твора (прэзумпцыя аўтарства).

Згодна з п. 1 арт. 15 Бернскай канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў 1886 г. для таго, каб аўтар ахоўных гэтай канвенцыяй літаратурных і мастацкіх твораў разглядаўся пры адсутнасці доказаў супрацьлеглага як такавы і ў адпаведнасці з гэтым меў права звяртацца ў краінах-удзельніцах канвенцыі ў суд з нагоды парушэння яго правоў, дастаткова, калі імя аўтара будзе паказана на творы звычайным чынам. Гэты пункт ужываецца, нават калі гэтае імя з'яўляецца псеўданімам, калі псеўданім, прыняты аўтарам, не пакідае сумненняў у яго асобе.

Такім чынам, няма якой-небудзь абавязковай рэгістрацыйнай працэдуры, якую трэба было б выконваць для ўзнікнення аўтарскага права на твор. Аўтарскае права на твор ўзнікае аўтаматычна ў сілу яго стварэння.

11.2023
Падрыхтавала: В. Д. Ільіна (начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў кіравання прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ)


Вверх