Пытанне: Які парадак вызвалення ад выплаты патэнтнай пошліны, прадугледжаны падпунктам 2.3 пункта 2 артыкула 296 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь?

Адказ: Такая льгота прадастаўляецца плацельшчыкам за падтрыманне ў сіле на працягу першых пяці гадоў дзеяння патэнта на вынаходства, якое з'яўляецца вынікам навуковай i навукова-тэхнічнай дзейнасі. Пры гэтым вынаходніцтва павінна быць створана поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў. Льгота не прадастаўляецца плацельшчыкам, якім выключнае права на вынаходства перайшло па дамове.

Асаблівай працэдуры для атрымання льготы не прадугледжана. Дастаткова падаць у Нацыянальны цэнтр ітэлектуальнай уласнасі ліст за подпісам кіраўніка арганізацыі, якая з'яўляецца дзяржаўным заказчыкам або выканаўцам навукова-даследчай працы (НДП). Taкі ліст павінен утрымліваць інфармацыю, якая пацвярджае, што вынаходства:
з'яўляецца вынікам навуковай i навукова-тэхнічнай дзейнасці;
створана поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспублканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

Як правіла, у такіх лістах паказваюцца назва i нумар НДП, нумар дзяржаўнай праграмы, у рамках якой выконвалася такая праца. Дадатковага пацверджання звестак, указаных у лісце, не патрабуецца.

Адзначым, што ў заяве аб выдачы патэнта на вынаходства паказваюцца звесткі аб яго стварэнні у рамках пэўных праграм (пры ажыццяўленні навуковай i навукова-тэхнічнай дзейнасці), аб крыніцы фінансавання такіх праграм, аб катэгорыі заяўніка. Аднак гэта не вызваляе плацельшчыка ад неабходнасі падаць ліст у адпаведнасі з часткай другой падпункта 2.3 пункта 2 артыкула 296 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтавалі: А.Ю.Усачова, Д.У.Камінскі

Вверх