Прамысловыя ўзоры. Як падаць заяўку?
Прамысловым узорам, якому надаецца прававая ахова, прызнаецца мастацкае або мастацка-канструктарскае рашэнне выраба, якое вызначае яго знешні выгляд і з'яўляецца новым і арыгінальным. Пры гэтым пад вырабам разумеецца прадмет прамысловай або саматужнай вытворчасці.
Заяўка на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на прамысловы ўзор падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўка на прамысловы ўзор павінна адносiцца да аднаго прамысловага ўзору або групы прамысловых узораў, якія належаць да аднаго класа Міжнароднай класіфікацыі прамысловых узораў (МКПУ).
Заяўка павінна змяшчаць:
Пры экспертызе заяўкі на прамысловы ўзор праверка адпаведнасці заяўленага прамысловага ўзору умовам патэнтаздольнасці (навізна і арыгінальнасць) не ажыццяўляецца.
Патэнт на прамысловы ўзор дзейнічае на працягу 10 гадоў з даты падачы заяўкі. Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта можа быць падоўжана, але не больш чым на пяць гадоў.
Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Ахова прамысловых узораў ў пытаннях і адказах.