10 снежня 2020 г. Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей – ДКНТ) А.Г. Шуміліным зацверджана Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі (УВА) і навуковых арганізацый (НІА) Рэспублікі Беларусь (далей – Палітыка).
Палітыка распрацавана рабочай групай спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці (прадстаўнікоў ДКНТ, НЦІУ, НАН Беларусі, БДУ, БДЭУ, БДТУ, БДУІР, ПДУ і інш.), створанай загадам ДКНТ ад 23 верасня 2019 г. № 272, у рамках рэалізацыі сумеснага з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (далей – САІУ) нацыянальнага праекта ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Палітыка распрацавана на падставе тыпавога Палажэння САІУ аб палітыцы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для акадэмічных і навукова-даследчых устаноў САІУ з улікам дзеючых міжнародных дагавораў, заканадаўства Рэспублікі Беларусь і практыкі, якая склалася ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасці.
Палітыка ўзгоднена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, адобрана САІУ.
Палітыка з'яўляецца метадычнай асновай для рэгулявання грамадскіх адносін у галіне стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ва УВА і НІА Рэспублікі Беларусь. Яна падрыхтавана ў мэтах распрацоўкі на яе аснове лакальных палітык УВА, НІА.
Палітыка носіць рэкамендацыйны характар, дазваляючы УВА, НІА кіравацца ёю, улічваючы асаблівасці УВА, НІА, абумоўленыя іх місіяй, мэтамі і прынцыпамі дзейнасці.