Калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі – гэта дзейнасць арганізацый па калектыўнаму кіраванню (АКК), якая накіравана на:

  • кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў (Праваўладальнікі);
  • прадастаўленне Карыстальнікам дазволаў на выкарыстанне твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў рознымі формамі і спосабамі;
  • збор, размеркаванне и выплата ўзнагароджання Праваўладальнікам за карыстанне іх творамі і (або) аб’ектамі сумежных правоў;
  • забеспячэнне абароны, у тым ліку і ў судовым парадку, маёмасных правоў Праваўладальнікаў у выпадку іх парушэння.

У сувязі з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні Праваўладальнікамі сваіх правоў у індывідуальным парадку, АКК выступаюць у якасці сувязнага звяна паміж Праваўладальнікамі і Карыстальнікамі твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў. Дадзены механізм дазваляе зэканоміць абодвум бакам як часавыя, так і фінансавыя рэсурсы.

АКК ажыццяўляюць калектыўнае кіраванне ў пэўных сферах. Болей падрабязна са сферамі, у рамках якіх Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у адпаведнасці з дзяржаўнай акрэдытацыяй як АКК ажыццяўляе калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі, можна азнаёміцца ў раздзеле Дзяржаўная акрэдытацыя.

У большасці выпадкаў Праваўладальнікам цяжка самастойна адсачыць выкарыстанне сваіх твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў, заключыць дагаворы з Карыстальнікамі або самастойна абараніць свае інтарэсы пры парушэнні маёмасных правоў.

Калі вы з’яўляецеся Праваўладальнікам твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў і зацікаўлены у тым, каб перадаць свае маёмасныя правы ў калектыўнае кіраванне НЦІУ, то вы можаце азнаёміцца з дадатковай інфармацыяй, размешчанай у раздзеле Праваўладальнікам.

Калі вы ўжо з’яўляецеся Праваўладальнікам, які перадаў свае маемасныя правы ў калектыўнае кіраванне НЦІУ, то вы можаце азнаёміцца з інфармацыяй аб выкарыстанні вашых твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў і таксама з інфармацыяй аб сабраным узнагароджанні ў АСАБІСТЫМ КАБІНЕЦЕ.

У выпадках выкарыстання твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў Карыстальнікі часцей за ўсё не абмяжоўваюцца адным творам і (або) аб’ектам сумежных правоў. Атрыманне дазволу ад Праваўладальнікаў усіх твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў з’яўляецца цяжкай задачай, якая аднімае мноства рэсурсаў. У сваю чаргу, АКК валодаюць шырокім каталогам твораў і аб’ектаў сумежных правоў як нацыянальных, так і замежных Праваўладальнікаў, дазвол на выкарыстанне якіх можа быть бесперашкодна выдадзены Карыстальніку.

Пры выкарыстанні твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў, каб спрасціць працэс атрымання дазволу на іх выкарыстанне і выплаты ўзнагароджання, азнаёмцеся з інфармацыяй, размешчанай у раздзеле Карыстальнікам. Там вы можаце даведацца, у якіх менавіта сферах і ў дачыненні да якіх твораў і (або) аб’ектаў сумежных правоў НЦІУ можа прадаставіць свае паслугі.

З творамі і (або) аб’ектамі сумежных правоў, якія знаходзяцца ў калектыўным кіраванні НЦІУ, можна азнаёміцца ў Каталоге.

Акрамя таго, на аснове дзеючых дагавораў аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў, заключаных з замежнымі арганізацыямі па калектыўнаму кіраванню, НЦІУ прадстаўляе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інтарэсы больш аднаго мільёна Праваўладальнікаў з розных краін свету.

У мэтах абмеркавання актуальных пытанняў, а таксама перспектыў развіцця сферы калектыўнага кіравання НЦІУ з’яўляецца членам Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў аўтараў і кампазітараў CISAC, а таксама Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў ЕАКТП.

Азнаёміцца з штогадовай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасцю, а таксама вынікамі аўдыта штогадовай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці НЦІУ можна ў раздзеле Справаздачы аб выніках дзейнасці.

Вверх