05.10.2023

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні забеспячэння навукова-тэхналагічнай бяспекі», прысвечанай 30-годдзю ўтварэння ДКНТ. Мерапрыемства будзе праходзіць 1 снежня 2023 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Канферэнцыя прысвечана пытанням метадычнага забеспячэння развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і будзе арганізавана па наступных асноўных напрамках:

  • навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць;
  • падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • удасканаленне інструментаў фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • тэхналагічнае прагназаванне;
  • развіццё інавацыйнай інфраструктуры;
  • інтэлектуальная ўласнасць;
  • развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва.

Удзельнікам даецца магчымасць апублікаваць свае даклады ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Патрабаванні да афармлення па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: gknt.gov.by/
Вверх