Якія існуюць падыходы да прававога статусу праграмнага забеспячэння і відэагульняў? Якая прававая прырода віртуальнай маёмасці ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці? Якія найбольш актуальныя пытанні аўтарска-прававой аховы дыпфэйкаў?
Гэтыя і многія іншыя пытанні абмяркуюць у рамках 2 секцыі «IP, Software & GameDev» III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая стартуе ўжо заўтра – 18 кастрычніка 2023 г.
Сярод спікераў секцыі – эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі Беларускай федэрацыі кіберспорту, вядучых ВНУ краіны і інш.
Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні секцыі і канферэнцыі ў цэлым можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik