03.10.2023

Конкурс аб'ядноўвае адукацыйныя і спаборніцкія складнікі з мэтай распаўсюдзіць веды аб сферы інтэлектуальнай уласнасці і матываваць навучэнцаў вывучаць прапанаваныя лекцыйныя матэрыялы.

Рэйтынг удзельнікаў даступны па спасылцы.

Даведачна:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 16 верасня 2023 г. складае ад 13 да 19 гадоў.

Удзел у конкурсе магчымы ў індывідуальным і камандным заліках.

Для ўдзелу ў індывідуальным фармаце неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале НЦІУ і выканаць заданні.

Камандны залік прадугледжвае выкананне заданняў у рамках цырымоніі ўзнагароджання ў камандзе з  пяці навучэнцаў, якія прадстаўляюць адну ўстанову адукацыі. У каманду дапускаюцца толькі тыя навучэнцы, якія прынялі ўдзел ва ўсіх этапах індывідуальнага заліку конкурсу.

Для ўдзелу ў камандным заліку ўстанова адукацыі да 19 лістапада 2023 г. павінна накіраваць электронную заяўку ў форме, размешчанай па наступным адрасе.

Пераможцы будуць вызначаны па выніках  кожнага этапу  індывідуальнага заліку, каманднага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу.

Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».

Пераможцам конкурсу будуць уручаны  дыпломы і спецыяльныя прызы (ноўтбукі, планшэты, разумныя гадзіннікі, сертыфікаты на навучальныя курсы па праграмаванні і вэб-дызайне ў IT-Academy і многае іншае).

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, графік правядзення індывідуальнага заліку, а таксама вынікі конкурсу, які прайшоў у 2022 г., даступныя на старонцы конкурсу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх