19 кастрычніка 2023 г. у рамках пленарнага пасяджэння III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» былі ўручаны вышэйшыя ўзнагароды Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Ва ўрачыстай абстаноўцы вышэйшай узнагародай – нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» ўзнагароджаны намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна СТАЛЯРОВА, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» Юрый НЕЧАПУРЭНКА.
Даведка:
Нагрудны знак адрознення «За заслугі» дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» заснаваны ў 2019 г.
Узнагародай адзначаюцца асобы, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ўклад у стварэнне аб'ектаў права прамысловай уласнасці і папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці.
Граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны:
за значны ўклад у фарміраванне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці – першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Іван ВЕЖНАВЕЦ, першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй КУНЦЭВІЧ, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Павел ТКАЧ;
за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці – начальнік упраўлення Міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей ШУБА;
за значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж патэнтнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – намеснік дырэктара ФГБУ «Федэральны інстытут прамысловай уласнасці» Таццяна ЭРЫВАНЦАВА;
за высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці – загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена СВАДКОЎСКАЯ, дырэктар ТДА «Лекспатэнт» Святлана КАРАЛЁВА.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).