28.01.2022

З 1 лютага па 26 красавіка 2022 г. Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці праводзіць XIV Міжнародную алімпіяду па інтэлектуальнай уласнасці для старшакласнікаў у дыстанцыйным фармаце.

Мэта алімпіяды – павышэнне цікавасці маладога пакалення да інтэлектуальнай уласнасці, выяўленне таленавітых дзяцей, падтрыманне вынаходніцкай і даследчай актыўнасці моладзі, павышэнне статусу вынаходніка, фарміраванне новай інавацыйнай культуры, стымуляванне маладых людзей на інавацыйныя пошукі і распрацоўку перспектыўных, прарыўных маладзёжных праектаў.

Падрабязная інфармацыя аб Алімпіядзе размешчана па спасылцы.

.
Фота: olimpiada.rgiis.ru
Вверх