Патэнтная актыўнасць у галіне генератыўнага штучнага інтэлекту (ШІ) выйшла на новы ўзровень: па дадзеных справаздачы Technology SPARK ад Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у 2024-2025 гг. было апублікавана больш патэнтаў, чым за ўсё папярэдняе дзесяцігоддзе.
У 2025 г. колькасць апублікаваных патэнтаў у галіне генератыўнага ШІ вырасла да больш чым 37 800 (для параўнання – 14 000 у 2023 г.). У цэлым за перыяд 2024-2025 гг. у гэтай сферы было апублікавана звыш 56 000 новых патэнтаў. У цяперашні час на долю генератыўнага ШІ прыпадае 8,7 % усіх патэнтавых публікацый у параўнанні з 6,1 % у 2023 г. і 4,2 % у 2017 г.
«Нашы даныя паказваюць, што заяўкі на патэнты ў галіне генератыўнага ШІ падаюць ужо не толькі тэхналагічныя кампаніі, але і буйныя прадпрыемствы з такіх сфер, як фінансы, тэлекамунікацыі, інфраструктура і аказанне лічбавых паслуг. І калі ўплыў генератыўнага ШІ спачатку выявіўся ў сферы стварэння кантэнту, то на наступным этапе ён зменіць сам падыход да інавацыйнай дзейнасці», – распавёў Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.
Шэсць з дзесяці вядучых заяўнікаў у сферы генератыўнага ШІ базіруюцца ў Кітаі. Гэта краіна па-ранейшаму са значным адрывам застаецца найбуйнейшай у свеце крыніцай патэнтных публікацый у гэтай галіне: у 2024 і 2025 г. было апублікавана больш за 43 000 патэнтаў.
Больш падрабязную інфармацыю пра даклад можна знайсці тут.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).