14 сакавіка 2024 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці для групы краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа і Усходняй Еўропы «Сістэма PCT. Дэманстрацыя электроннай падачы міжнароднай заяўкі праз партал еРСТ»
У ходзе вебінара ўдзельнікам прадэманструюць асаблівасці падрыхтоўкі і адпраўкі заяўкі для міжнароднага выкарыстання праз партал еРСТ.
Мерапрыемства разлічана на рускамоўных заяўнікаў, патэнтных павераных, вынаходнікаў і іншых зацікаўленых. Па завяршэнні ўдзельнікі змогуць задаць пытанні.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).