23.06.2026

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Праблематыка спагнання запазычанасці Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці з карыстальнікаў-даўжнікоў».

Аўтар – Ангеліна Лынько, вядучы спецыяліст аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У працы аўтар разглядае праблематыку спагнання запазычанасці па заключаных дзяржаўнай установай «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» (НЦІУ) дагаворах аб выкарыстанні музычных твораў з карыстальнікамі. Аўтарам прапануюцца рэкамендацыі па ўдасканаленні прэтэнзійна-іскавай працы НЦІУ ў дачыненні да карыстальнікаў, з якімі маюцца дагаворныя адносіны, і рэкамендацыі па ўдасканаленні прававога рэгулявання дадзенай галіне адносін.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх