03.06.2022

Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) інфармуе аб тэрмінах прыёму дакументаў па асноўных адукацыйных праграмах РДАІУ (бакалаўрыят, магістратура) за кошт сродкаў Расійскай Федэрацыі:

вочная форма навучання: бакалаўрыят з 20.06.2022 па 14.07.2022, магістратура з 20.06.2022 па 19.07.2022;

вочна-завочная форма навучання (даступная ў анлайн-фармаце): бакалаўрыят з 20.06.2022 па 14.07.2022, магістратура з 20.06.2022 па 16.08.2022;

завочная форма навучання (даступная ў анлайн-фармаце): бакалаўрыят з 20.06.2022 па 12.08.2022, магістратура з 20.06.2022 па 16.09.2022.

Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расіі, пры паспяховым праходжанні ўступных выпрабаванняў па выніках ЕГЭ навучанне магчыма за кошт сродкаў Расійскай Федэрацыі.

У перыяд з 12.07.2022 па 09.09.2022 РДАІУ ажыццяўляе прыём на праграмы аспірантуры па двух навуковых спецыяльнасцях – 5.1.3. Прыватнаправавыя (цывілістычныя) навукі (профіль: грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права) і 5.2.3. Рэгіянальная галіновая эканоміка (профіль: упраўленне інавацыямі).

Акрамя таго, навучанне грамадзян Рэспублікі Беларусь магчыма на кантрактнай аснове: за кошт сродкаў ЕАПА згодна з квотай ЕАПА, а таксама за кошт уласных сродкаў грамадзян. У гэтым выпадку прыём дакументаў на праграмы бакалаўрыяту і магістратуры ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучальнага года (дадатковы набор).

Кантактныя дадзеныя прыёмнай камісіі РДАІУ: тэл.: +7 499 460-05-20, 8 495 330-12-38, адрас электроннай пошты priem@rgiis.ru.


Фота: РДАІУ
Вверх