03.03.2021

3 сакавіка 2021 года адбыўся Нацыянальны семінар “Доступ да тэхналогій і стварэнне сеткі Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і іннавацый (ЦПТІ) у Беларусі”. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце і сабрала больш за 60 актыўных удзельнікаў і 150 глядачоў. Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

У ролі спікераў выступілі эксперты як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі НЦІУ: генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, начальнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб’ектаў прамысловай уласнасці Зміцер Андрыеўскі, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка, намеснік начальніка аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб’ектаў прамысловай уласнасці Вольга Ахраменка і вядучы спецыяліст упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Аляксандр Мазанік.

САІУ была прадстаўлена начальнікам аддзела краін Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Ўсходняй Еўропы Дэпартамента краін з пераходнай і развітай эканомікай Іллёй Грыбковым, кіраўніком Секцыі развіцця ЦПТІ Дэпартамента інтэлектуальнай уласнасці для наватараў Алексам Рыхелем, малодшым супрацоўнікам па інфармацыйным пытанням Дэпартамента інтэлектуальнай уласнасці для наватараў Віпінам Сароха.

У ролі запрошаных экспертаў выступілі загадчык сектара рэгіянальнага развіцця ЦПТІ Усерасійскай патэнтна-тэхнічнай бібліятэкі Кацярына Бялова і загадчык аддзела патэнтных дакументаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Наталля Сафронава.

У ходзе семінара абмяркоўваліся перспектывы развіцця сеткі ЦПТІ у Рэспубліцы Беларусь, міжнародны вопыт у дадзенай галіне і роль лічбавых платформ і інструментаў САІУ у наладжванні сувязей паміж ЦПТІ розных краін.

У прывітальным слове генеральны дырэктар НЦІУ падкрэсліў, што ў 2016 годзе сумесна з САІУ распачалася рэалізацыя праекта па стварэнню і развіццю сеткі ЦПТІ у Рэспубліцы Беларусь. За гэты час былі дасягнуты значныя рэзультаты. Так, на сённяшні дзень функцыянуе 9 ЦПТІ: па аднаму ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэке, яе абласных філіялах, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у індустрыяльным парке “Вялізны камень” і НЦІУ.

“Як кіраўнік установы інтэлектуальнай уласнасці нашай краіны, хачу адзначыць, што на працягу 2020 года толькі ў ЦПТІ Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці было праведзена больше за 4 500 кансультацый юрыдычных і фізічных асоб па патыннях афармлення, аховы і перадачы праў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці”, - вылучыў ён.

Таксама ўсе ўдзельнікі семінара адзначылі актуальнасць тэматыкі і неабходнасць працягваць плённую працу па прасоўванні гэтага праекта.



Фота: НЦІУ
Вверх