13.12.2022

З 13 па 18 снежня 2022 г. пройдзе дадатковы этап конкурсу сярод школьнікаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».

Заданне – прыдумаць і апісаць арыгінальную ідэю для бізнесу, звязанага з інтэлектуальнай уласнасцю.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Савет маладых навукоўцаў НЦІУ.

Азнаёміцца з умовамі выканання задання можна па спасылцы.

Разбор тэстаў даступны ў нашым Instagram-акаўнце і на Youtube-канале.


Фота: НЦІУ
Вверх