12.10.2022

1 кастрычніка стартаваў першы этап конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Савет маладых вучоных НЦІУ.

Конкурс прадугледжвае сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў аб сферы інтэлектуальнай уласнасці і стымулявання вучняў да праслухоўвання прапанаваных лекцыйных матэрыялаў.

10 пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы. У конкурсе прадугледжаны дзве дадатковыя намінацыі: «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа». Для ўдзелу ў апошняй намінацыі зарэгістраваліся больш за 350 школ.

Рэйтынг удзельнікаў даступны па спасылцы.

Вверх