12.05.2020

19 і 22 мая ў рэжыме анлайн адбудзецца кейс-курс «Інтэлектуальная ўласнасць: спосабы абароны і судовая практыка», арганізаваны Адукацыйным цэнтрам «Прафесійная цікавасць» (ТАА «Інфармацыйнае прававое агенцтва Граўцова») з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.  

Любому бізнэсу, як на пачатковым этапе яго развіцця, так і калi ён існуе ўжо шмат гадоў на рынку і мае дзелавую рэпутацыю, вядомасць і папулярнасць сярод спажыўцоў, вельмі важна абараняць свае выключныя правы, каб канкурэнты не выкарыстоўвалі яго поспех і напрацоўкі ва ўласных мэтах узбагачэння. 

У перыяд, калі ідэі высока цэняцца, а іх «крадзеж» стаў просты як ніколі раней, прычым з любога канца свету, абарона інтэлектуальнай уласнасці стала вельмі важная. 

Наведаўшы кейс-курс, удзельнікі даведаюцца: 

  • аб навацыях новай рэдакцыі Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», якая ўступае ў сілу з 27.05.2020; 
  • аб практычных пытаннях заключэння і выканання дагавораў аб распараджэнні выключнымі правамі; 
  • аб асаблівасцях заключэння здзелак з рознымі аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці; 
  • аб абароне правоў на вынік інтэлектуальнай дзейнасці ў Інтэрнэце;
  • аб абароне правоў на службовыя творы; 
  • аб аналізе практыкі па паралельным імпарце і праблемах прыцягнення да адказнасці незалежных імпарцёраў па ініцыятыве ўладальнікаў таварных знакаў і іх афіцыйных дыстрыб'ютараў. 

У рэжыме анлайн удзельнікі мерапрыемства змогуць у прыватным парадку задаць сваё пытанне прафесіяналам, якія даўно працуюць з інтэлектуальнай уласнасцю. 

Выкладчыкамі выступяць прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, вядучых юрыдычных кампаній і адвакацкіх бюро Рэспублікі Беларусь, патэнтавыя павераныя, аўтарытэтныя прававеды ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. 

Кейс-курс арыентаваны на вядучых спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, юрыстаў прадпрыемстваў, якія прымаюць удзел у распрацоўцы мер прававога характару, накіраваных на ахову аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. 

Крыніца – profint.by.

Вверх