24.01.2023

20 студзеня 2023 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта напярэдадні Дня беларускай навукі адбылося пашыранае пасяджэнне кафедры права інтэлектуальнай уласнасці з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускай натарыяльнай палаты, прысвечанае ўспадкоўванню правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Намеснік старшыні Мінскай гарадской натарыяльнай палаты Галіна Іваннікава асвятліла кола праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у натарыяльнай практыцы.

Начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ Кацярына Янцікава выклала бачанне пастаўленых пытанняў.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні атрымання ў спадчыну правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, асаблівасці атрымання ў спадчыну твораў, створаных у суаўтарстве, твораў, апублікаваных пад псеўданімам або ананімна, а таксама твораў на замежнай мове, выдадзеных як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Не засталіся без увагі і спрэчныя пытанні атрымання ў спадчыну аб'ектаў права прамысловай уласнасці.

У рамках праведзенага мерапрыемства былі намечаны падыходы да вырашэння спрэчных сітуацый, якія ўзнікаюць пры атрыманні ў спадчыну правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці як па законе, так і па завяшчанні, а таксама выказана зацікаўленасць у працягу далейшага супрацоўніцтва.

 Па матэрыялах юрыдычнага факультэта БДУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх