Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на адкрыты навучальны анлайцн-курс Акадэміі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці DL302OR – DL302 – «Таварныя знакі, прамысловыя ўзоры і геаграфічныя ўказанні».
Мэта курса – павышэнне дасведчанасці па складаных пытаннях, што тычацца аховы інтэлектуальнай уласнасці і кіравання ёю ў мэтах брэндынгу.
У праграме курса:
Навучанне бясплатнае.
Рэгістрацыя адкрыта па 10 верасня 2026 г. Запісацца на курс можна па спасылцы (пры адсутнасці асабістага ўліковага запісу на сайце Акадэміі САІУ патрэбна рэгістрацыя).
Нагадваем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).