13.07.2026

13 ліпеня 2026 г. адбылася экскурсія ў НЦІУ для студэнтаў факультэта эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У ходзе наведвання ведамства студэнты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці НЦІУ, уключаючы працэс правядзення экспертызы аб’ектаў патэнтнага права, парадак падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака, кансультаванне па пытаннях выканання правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама ўдзельнікі атрымалі магчымасць задаць пытанні работнікам аддзела дасудовага ўрэгулявання.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook).


Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх