18.06.2020

Прадстаўнікі аддзела папярэдняй экспертызы прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці 18 чэреня 2020 года прынялі ўдзел у вэбінары Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІЎ) па тэме “Занясенне змен у матэрыялы заявы згодна працэдуры РСТ”.

У рамках дадзенага мерапрыемства кіраўнік праграм секцыі ведамасных паслуг аддзела міжнароднага супрацоўніцтва РСТ САІЎ спадарыня Вольга Крысанава падрабязна распавядала пра магчымасць занясення змен у матэрыялы заявы, пададзенай па працэдуры РСТ, як па ініцыятыве самога заяўніка, так і Міжнароднага органа. Былі дадзены тлумачэнні па працэдуры занясення змен у матэрыялы міжнароднай заявы на яе розных стадыях, магчымых срокаў занясення змен і неабходных для гэтага дўакументаў.

Таксама былі абмеркаваны пытанні аб магчымасці занясення змен у матэрыялы заявы згодна артыкулаў 19 і 34 Дагавора аб патэнтнай кааперацыі.

Акрамя гэтага, на вебінары былі разгледжаны прыклады занясення змен, якія ўплываюць ці не на ўсталяванне даты міжнароднай падачы заявы, а таксама прыведзены прыклады таго, якія з дапушчаных заяўнікамі памылак будуць ліцыцца відавочнымі ці не.

Па заключэнні былі даны адказы на практычныя пытанні, датычанныя заяўленай тэматыкі.


WIPO, фота: Stephen Mettler
Вверх