13.12.2022

14 снежня ў выставачнай зале Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка пройдзе адкрыццё рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка».

На конкурсе будуць прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў устаноў адукацыі каледжаў, ліцэяў і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў наступных намінацыях:

  • «Год гістарычнай памяці»;
  • «МультымедыяЁлка «Ад прадзедаў спакон вякоў»;
  • «Дызайн-ёлка»;
  • «Хайтэк-ёлка»;
  • «Альтэрнатыўная ёлка»;
  • «Рэтра-Ёлка»;
  • «Ёлка-трансформер»;
  • «Калядная кампазіцыя»;
  • «Навагодні сувенір»;
  • «Святочныя ўпрыгожванні»;
  • «Сімвал 2023 года».
Тэматыка работ «Год гістарычнай памяці» і «МультымедыяЁлка «Ад прадзедаў спакон вякоў» будзе спрыяць умацаванню нацыянальнага адзінства, фарміраванню пачуцця гонару за гераічнае мінулае, пашырэнню ведаў аб гісторыі і культуры Беларусі.

Убачыць работы можна будзе з 14 снежня 2022 г. па 31 студзеня 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Славінскага, 12, выставачная зала.

Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ndtp.by
Вверх