28.10.2022

З 21 па 25 лістапада 2022 г. Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк арганізоўвае Рэспубліканскі тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».

У рамках рэспубліканскага тыдня пройдзе цыкл мерапрыемстваў, мэтамі якіх з'яўляюцца развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і прыцягненне дзяцей да заняткаў тэхнічнай творчасцю, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю.

Удзельнікаў рэспубліканскага тыдня чакаюць наступныя мерапрыемствы:

  • Рэспубліканскі анлайн-конкурс камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by»;
  • адкрыты лекторый «Кампутарнае мадэляванне патэнцыйных лекаў»;
  • тэматычная экскурсія «Тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны»;
  • тэматычная экскурсія «Тэхналагічнае мадэляванне»;
  • майстар-клас «Праектаванне электрычных схем і правядзенне эксперыментаў з дапамогай платформы «Arduino»;
  • майстар-клас «Прымяненне 3D-мадэлявання ў побыце».
У мерапрыемствах могуць удзельнічаць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйных змен Нацыянальнага дзіцячага парка, якія адначасова з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Па выніках удзелу вучні будуць узнагароджаны адпаведнымі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па матэрыялах Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк


Фота: ndtp.by
Вверх