12.06.2020

Ва ўмовах пандэміі COVID-19 паўсюдна ўзрасла колькасць кіберзлачынстваў. Тое ж самае датычыцца і колькасці пазоў пра кіберсквоттынг, якія былі пададзены ў Цэнтр Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па арбітражу і пасярэдніцтву. Гэта асабліва відавочна ў такіх галінах, як біятэхналогіі/фармацэўтыка, інтэрнэт/ІТ, банкаўская ці фінансавая дзейнасць і рэклама мерапрыемстваў.

У працяг дзейнасці, скіраванай на пераадоленне крызісу, злучанага з COVID-19, САІУ аказвае ўвесь шэраг паслуг, у тым ліку і па ўрэгуляванню спрэчак у галіне даменавых імёнаў.

З’яўляючыся праверанай часам прыладай для канфіскацыі даменавых імёнаў са злачынцаў і іх вяртання законным уладальнікам, Адзіная палітыка урэгулявання спрэчак у галіне даменавых імёнаў (АПУС) функцыянуе з 1999 года і да цяперашнега часу дапамагла ўрэгуляваць больш за 48 000 пазоў, паданых у САІУ уладальнікамі таварных знакаў ва ўсім свеце.

Гэтая палітыка ужываецца адносна інтэрнэта ў глабальным маштабе, што робіць працэс падачы і разгляду пазоў значна больш эфектыўным і менш выдаткоўным, калі б гэта адбывалася у судовым парадку.

Статыстычныя звесткі па розных катэгорыях спрэчак, разгляданых САІУ, апублікаваны ў рэжыме рэальнага часу, і іх магчыма знайсці на дадзенай старонцы.

Больш падрабязную інфармацыю аб аказаных паслугах САІУ магчыма знайсці па спасылцы.

Паводле матэрыялаў САІУ.


WIPO, фота: Stephen Mettler
Вверх