29.06.2020

1 ліпеня 2020 г. з 11:00 да 12:00 гадзіны Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) правядзе вебінар, прысвечаны паслугам праграмы WIPO Re:Search.

Праграма WIPO Re:Search, створаная ў 2011 г., накіравана на актывізацыю працэса адкрыцця і распрацоўкі лекавых прэпаратаў, вакцын і дыягнастычных сродкаў у мэтах барацьбы з забытымі трапічнымі хваробамі (NTDs). Дзейнасць WIPO Re:Search зафундавана САІУ сумесна з арганізацыяй “BIO Ventures for Global Health (BVGH)”. Развіцце партнерстваў у галіне інавацыйных даследаванняў і распрацовак стымулюе абмен рэзультатамі інтэлектуальнай дзейнасці з глабальнай суполкай даследчыкаў. У сваю чаргу, гэта пашырае і паглыбляе супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і садзейнічае ўмацаванню патэнцыяла краін, якія развіваюцца.

Дадзены вебінар будзе на карысць прадстаўнікам вышэйшых навучальных устаноў, даследчых цэнтраў, прадпрымальнікам, некамерцыйным асацыяцыям і іншым арганізацыям, якія працуюць у галіне аховы здароўя.

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй і зарэгістравацца на вебінар магчыма па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Вверх