20.06.2020

23 чэрвеня а 11:00 гадзіне па мінскаму часу Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) правядзе вэбінар па тэме “WIPO GREEN: прасоўванне экалагічна чыстых інавацый і распаўсюджванне зялёных тэхналогій”. 

Актуальнасць дадзенай тэмы абумоўлена павялічанай ролю энергаашчадных і экалагічна чыстых інавацый у барацьбе са зменай клімату. У сваю чаргу, WIPO GREEN з’яўляецца адзінай праграмай САІУ, цалкам прысвечанай стварэнню і распаўсюджванню экалагічных тэхналогій.

Вэбінар будзе карысны як вытворцам зялёных тэхналогій, так і прадстаўнікам бізнес-сектара ў такіх галінах, як энергетыка, сельская гаспадарка і транспарт, якія імкнуцца палепшыць экалагічныя стандарты сваіх вытворчасцяў.

Даведацца пра больш падрабязную інфармацыю пра вэбінар, а таксама зарэгістравацца магчыма па спасылцы.


САІУ, фота: Emmanuel Berrod
Вверх