09.01.2023

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 974 зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) у замежных дзяржавах на 2023 г.

У мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак нацыянальныя экспазіцыі будуць арганізаваны на:

  • міжнароднай выставе «International Trade and Industry Fair» (г. Карачы ў Пакістане);
  • міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «International Agricultural Trade Fair Novi Sad» (г. Нові Сад у Сербіі);
  • міжнароднай прамысловай выставе «FIA» (г. Алжыр у Алжыры);
  • Азербайджанскай міжнароднай выставе «Будаўніцтва» (г. Баку ў Азербайджане);
  • шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (г. Шанхай у Кітаі);
  • міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў «Food Africa Cairo» (г. Каір у Егіпце);
  • міжнароднай выставе «Vietnam Expo» (г. Хашымін у В'етнаме).

Рэспубліка Беларусь таксама прыме ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРАМ», якая пройдзе ў Екацярынбургу (Расійская Федэрацыя), у статусе краіны-партнёра.

Па матэрыялах Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

Больш навін – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх