12.09.2022

19 верасня 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Практыка разгляду спрэчак Апеляцыйнай радай. Прызнанне таварнага знака агульнавядомым».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • функцыі Апеляцыйнай рады; парадак падачы скарг, пярэчанняў, заяў у Апеляцыйную раду і працэдура іх разгляду;
  • аналіз практыкі разгляду спрэчак (скаргаў, пярэчанняў) Апеляцыйнай радай;
  • прызнанне таварнага знака агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь.
Заяўкі на навучанне прымаюцца да 16 верасня 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Вверх