Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14

НАГРУДНЫ ЗНАК АДРОЗНЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» «ЗА ЗАСЛУГІ»

Нагрудны знак адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» (далей – знак) уяўляе сабой падвеску – квадрат зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, пастаўлены на кут, у цэнтры якога размешчаны аб'яднаныя ў адзіную кампазіцыю літара «і» залацістага колеру і літара «ў» чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на фоне стрэлкі цёмна-зялёнага колеру, якая паказвае кірунак уверх. Квадрат з літарамі размешчаны на прамым раўнаканцовым вырубным крыжы (крыжы - «васьмірозе») залацістага колеру з аблямоўкай таго ж колеру. На адваротным баку падвескі размешчаны надпіс: «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» залацістага колеру.

Падвеска-крыж пры дапамозе кальца і вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой замацаваная стужка зялёнага колеру. На верхняй планцы калодкі размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру, на ніжняй планцы калодкі размешчаны надпіс: «За ЗАСЛУГІ» таго ж колеру.

На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры знака: вышыня падвескі - 35 мм, шырыня падвескі - 35 мм, вышыня калодкі - 34 мм, шырыня калодкі - 25 мм.

Парадак і ўмовы ўзнагароджання знакам вызначаны ў Палажэнні аб нагрудным знаку адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі».


Вверх