Патрабаванні да формы і ўмовы размяшчэння камерцыйных прапаноў

Камерцыйная прапанова павінна тычыцца:

  • аднаго аб'екта права прамысловай уласнасці (вынаходства, карысная мадэль, прамысловы ўзор, сорт раслiны, таварны знак), які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, іншай краіны або рэгіёна;
  • аднаго аб'екта аўтарскага права (камп'ютарная праграма і іншае);
  • аднаго сакрэту вытворчасці (ноу-хау);
  • выніку адной НДДК(Т)Р, зарэгістраванай у дзяржаўным рэестры НДДК(Т)Р Рэспублікі Беларусь.

Заяўка на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'екта інтэлектуальнай уласнасці павінна быць складзена ў адносінах да аднаго аб'екта.

Камерцыйная прапанова па патэнту Рэспублікі Беларусь павінна змяшчаць:

  • нумар патэнта (пасведчання) Рэспублікі Беларусь на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, сорт раслiны, таварны знак;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, сорту раслiны, таварнага знака;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова па еўразійскаму патэнту павінна змяшчаць:

  • нумар еўразійскага патэнта і назву краіны (краін), у якой дзейнічае дадзенае вынаходства;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова па патэнту замежнай краіны павінна змяшчаць:

  • нумар патэнта і назву замежнай краіны, у якой дзейнічае дадзенае вынаходства;
  • нумар патэнта Рэспублікі Беларусь на дадзенае вынаходства (пры наяўнасці);
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова на камп'ютарную праграму павінна змяшчаць:

  • найменне камп'ютарнай праграмы;
  • найменне ўладальніка названай праграмы;
  • нумар пасведчання аб рэгістрацыі камп'ютарнай праграмы ў НЦІУ або іншай дзяржаўнай установе (органе) (пры наяўнасці);
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі праграмы;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з уладальнікам.

Камерцыйная прапанова на заключэнне дагавора франчайзінгу павінна змяшчаць:

  • фiрменнае найменне;
  • назву краіны паходжання праваўладальніка;
  • найменне галіны / сферы дзейнасці;
  • наяўнасць выключнага права на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці, прадастаўленне права выкарыстання аб'екта інтэлектуальнай уласнасці;
  • суму мінімальных інвестыцый;
  • тэрмін акупнасці;
  • найменне праваўладальніка i кантактную інфармацыю для сувязі з ім.

Камерцыйная прапанова на заключэнне дагавора аб перадачы звестак, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), павінна змяшчаць:

  • найменне сакрэту вытворчасці (ноу-хау);
  • найменне праваўладальніка;
  • назву краіны паходжання праваўладальніка;
  • кароткае апісанне сакрэту вытворчасці (без раскрыцця сутнасці);
  • сферу прымянення сакрэту вытворчасці (ноу-хау);
  • дату стварэння сакрэту вытворчасці (ноу-хау);
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова на заключэнне дагавора аб перадачы звестак, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), можа змяшчаць дадатковую інфармацыю па меркаванні праваўладальніка.

Прыкладная форма камерцыйнай прапановы на заключэнне дагавора аб перадачы звестак, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау)

Прапанова аб камерцыялізацыі выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці павінна змяшчаць:

  • найменне праваўладальніка;
  • найменне выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • кароткае апісанне выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці (навукова-тэхнічнай прадукцыі);
  • сферу прымянення распрацоўкі;
  • найменне работы (па даных дзяржаўнага рэестра НДДК(Т)Р);
  • рэгістрацыйны нумар работы ў дзяржаўным рэестры НДДК(Т)Р;
  • стан правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Прапанова аб камерцыялізацыі выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці можа змяшчаць дадатковую інфармацыю па меркаванні праваўладальніка.

Прыкладная форма прапановы аб камерцыялізацыі выніку навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці

Заяўка на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'екта інтэлектуальнай уласнасці павінна змяшчаць:

  • найменне заказчыка;
  • назву краіны паходжання заказчыка;
  • кароткае апісанне патрэбнага выніку і задачы, якую ён павінен рашыць;
  • патрабаванні да выканаўцы працы;
  • тэрмін падачы камерцыйнай прапановы прэтэндэнтам на выкананне працы;
  • тэрмін, які прадастаўляецца заказчыкам выканаўцу на выкананне заказу;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з заказчыкам.

Заяўка на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'екта інтэлектуальнай уласнасці можа змяшчаць дадатковую інфармацыю па меркаванні заказчыка.

Прыкладная форма заяўкі на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'екта інтэлектуальнай уласнасці

Набор тэксту камерцыйнай прапановы ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Пры гэтым рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў, міжрадковы інтэрвал 18 пунктаў або адзінарны. Устанаўліваюцца наступныя памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.

Шрыфт друку павінен быць прамым, светлага напісання, выразным, чорнага колеру, аднолькавым па ўсім аб'ёме тэксту камерцыйнай прапановы. Дазваляецца выкарыстоўваць камп'ютарныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на важных момантах камерцыйнай прапановы, ужываючы рознае напісанне шрыфта: курсіўнае, паўтлустае, курсіўнае паўтлустае, вылучэнне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і іншае.

Аб'ём камерцыйнай прапановы павінен складаць 1-2 старонкі.

Тэрмін, на які ў раздзеле «Біржа інтэлектуальнай уласнасці» размяшчаюцца камерцыйныя прапановы:

  • на аб'екты права прамысловай уласнасці – тэрмін дзеяння патэнта (пасведчання), калі ў камерцыйнай прапанове не пазначаны іншы тэрмін;
  • на заключэнне дагавораў франчайзінгу, дагавораў аб перадачы звестак, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), – 5 гадоў;
  • на вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці – 5 гадоў;
  • заяўкі на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці – 3 гады.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне +375 (17) 392 53 14 (Гуліда Вольга Яўгеньеўна).


Вверх