Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Міжнародная рэгістрацыя таварных знакаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Мадрыдскім пагадненнем аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў ад 14 красавіка 1891г. (далей — Пагадненне) і Пратаколам да Мадрыдскага пагаднення ад 27 чэрвеня 1989 г. (далей - Пратакол). Функцыі, якія тычацца выканання Пагаднення і Пратаколу, выконвае Міжнароднае бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (далей - САІУ), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці. Далучэнне да указаных вышэй дагавораў ажыццяўляецца шляхам іх падпісання кіраўніком дзяржавы альбо вышэйшай кіруючай асобай міжнароднай міжурадавай арганізацыі. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Пагаднення з 25 снежня 1991 г., Пратаколу - з 18 студзеня 2002 г.

У адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення і артыкулам 8 Пратаколу рэгістрацыя таварнага знака Міжнародным бюро САІУ ажыццяўляецца пры ўмове папярэдняй выплаты міжнароднай пошліны. Памер пошліны вызначаецца Пералікам пошлін, які з'яўляецца неад'емнай часткай Агульнай інструкцыі да Пагаднення і Пратаколу (далей - Інструкцыя). У выпадках, устаноўленых пунктам 3 Правіла 34 Інструкцыі, пошліны, якія змяшчаюцца ў Пераліку пошлін, замяняюцца на індывідуальныя. Пералік пошлін і спіс дзеючых ставак індывідуальных пошлін апублікаваныя на афіцыйным сайце Міжнароднага бюро САІУ па адрасах http://www.wipo.int/madrid/en/fees/sched.html і http://www.wipo.int/madrid/en/fees/ind taxes.html адпаведна.

Акрамя пошліны за рэгістрацыю міжнароднага таварнага знака, у Пераліку пошлін і спісе індывідуальных пошлін таксама ўстаноўлены пошліны, якія падлягаюць выплаце Міжнароднаму бюро САІУ за здзяйсненне дзеянняў з міжнароднай рэгістрацыяй, у прыватнасці за наступнае ўказанне, падаўжэнне тэрміну дзеяння, унясенне змяненняў.

Вверх