Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Геаграфічныя ўказанні. Як падаць заяўку?

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб геаграфічных указаннях" рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з прававой аховай і выкарыстаннем геаграфічных указанняў.

Паняцце "геаграфічнае ўказанне" ўключае ў сябе паняцці "найменне месца паходжання тавару" і "ўказанне паходжання тавару".

Прававая ахова наймення месца паходжання тавару ў Рэспубліцы Беларусь прадастаўляецца на падставе яго рэгістрацыі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці. На падставе рэгістрацыі выдаецца пасведчанне на права карыстання найменнем месца паходжання тавару. Пасведчанне дзейнічае на працягу дзесяці гадоў з даты падачы заяўкі ў патэнтны орган.

Прававая ахова указання паходжання тавару ажыццяўляецца на падставе выкарыстання гэтага ўказання. Ўказанне паходжання тавару не падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі.

Матэрыялы заяўкі на рэгістрацыю і прадастаўленне права карыстання найменнем месца паходжання тавару павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Заяўка павінна змяшчаць:

  • заяву аб рэгістрацыі і прадастаўленні права карыстання найменнем месца паходжання тавару або заяву аб прадастаўленні права карыстання ўжо зарэгістраваным найменнем месца паходжання тавару з указаннем заяўніка (заяўнікаў), а таксама яго (іх) месца знаходжання або месца жыхарства;
  • заяўленае абазначэнне;
  • указанне тавару, для абазначэння якога запрошваецца прававая ахова;
  • указанне месца вытворчасці тавару (межаў геаграфічнага аб'екта);
  • апісанне асаблівых уласцівасцяў тавару.

Да заяўкі павінны быць прыкладзены наступныя дакументы:

  • для нацыянальнага заяўніка - заключэнне кампетэнтнага органа аб тым, што заяўнік знаходзіцца ў паказаным геаграфічным аб'екце і вырабляе тавар, асаблівыя ўласцівасці якога вызначаюцца характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі або іншымі фактарамі альбо спалучэннем прыродных умоў і гэтых фактараў;
  • для замежнага заяўніка - дакумент, які пацвярджае яго права на карыстанне заяўленым найменнем месца паходжання тавару ў краіне паходжання тавару;
  • дакумент, які пацвярджае выплату пошліны ва ўстаноўленым памеры (рэквізіты для выплаты патэнтных пошлін);
  • да заяўкi, якая падаецца праз патэнтнага паверанага, - дакумент, які сведчыць паўнамоцтвы патэнтнага паверанага, - даверанасць для замежных заяўнікаў або даверанасць для заяўнікаў Рэспублікі Беларусь.

Заяўка на рэгістрацыю і прадастаўленне права карыстання найменнем месца паходжання тавару і заяўка на прадастаўленне права карыстання ўжо зарэгістраваным найменнем месца паходжання тавару падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.



Вярнуцца да спіса

Вверх