Геаграфічныя ўказанні. Як падаць заяўку?

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб геаграфічных указаннях" рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з прававой аховай і выкарыстаннем геаграфічных указанняў.

Геаграфічнае ўказанне - гэта абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар, які паходзiць з тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб'екта, калі якасць, рэпутацыя ці іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.

У геаграфічнае ўказанне ўключаецца найменне месца паходжання тавару.

Найменнем месца паходжання тавару з'яўляецца абазначэнне, якое ўяўляе сабой альбо якое змяшчае сучаснае або гістарычнае, афіцыйнае або неафіцыйнае, поўнае або скарочанае найменне геаграфічнага аб'екта, а таксама абазначэнне, вытворнае ад такога наймення і якое стала вядомым у выніку яго выкарыстання ў дачыненні да тавару, асаблівыя ўласцівасці якога выключна або галоўным чынам вызначаюцца характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі і (або) людскімі фактарамі.

Матэрыялы заяўкі на прадастаўленне права карыстання геаграфiчным указаннем павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2002 № 127-З «Аб геаграфічных указаннях»;
  • Палажэнне аб парадку прадастаўлення права карыстання геаграфiчным указаннем (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2020 № 468);
  • Пастанова Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2020 № 11 «Аб формах дакументаў на прадастаўленне права карыстання геаграфiчным указаннем». (пераходзячая спасылка).

Заяўка павінна змяшчаць:

  • заяву аб прадастаўленні права карыстання геаграфiчным указаннем з указаннем заяўніка (заяўнікаў), а таксама яго (іх) месца знаходжання або месца жыхарства. Пры гэтым заяўнік (заяўнікі) дае (даюць) пісьмовую згоду на збор, апрацоўку, накапленне, захоўванне і распаўсюджванне яго (іх) асабicтых даных;
  • заяўленае абазначэнне або геаграфiчнае ўказанне, калі яно ўжо зарэгістравана ў Рэестры;
  • указанне тавару, для абазначэння якога запрошваецца прававая ахова;
  • указанне месца вытворчасці (паходжання) тавару (межаў геаграфічнага аб'екта);
  • апісанне асаблівых уласцівасцяў, якасці, рэпутацыі ці іншых характарыстык тавару, якiя ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем, характэрны для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі і (або) людскімі фактарамі.

Да заяўкі павінны быць прыкладзены наступныя дакументы:

  • для нацыянальнага заяўніка - заключэнне кампетэнтнага органа аб тым, што заяўнік знаходзіцца ў паказаным геаграфічным аб'екце і вырабляе тавар, асаблівыя ўласцівасці якога вызначаюцца характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі або іншымі фактарамі альбо спалучэннем прыродных умоў і гэтых фактараў;
  • для замежнага заяўніка - дакумент, які пацвярджае яго права на карыстанне заяўленым найменнем месца паходжання тавару ў краіне паходжання тавару;
  • дакумент, які пацвярджае выплату пошліны ва ўстаноўленым памеры (рэквізіты для выплаты патэнтных пошлін);
  • да заяўкi, якая падаецца праз патэнтнага паверанага, - дакумент, які сведчыць паўнамоцтвы патэнтнага паверанага, - даверанасць для замежных заяўнікаў або даверанасць для заяўнікаў Рэспублікі Беларусь.

Заяўка на прадастаўленне права карыстання геаграфiчным указаннем падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.



Вярнуцца да спіса

Вверх