Прамысловыя ўзоры. Як падаць заяўку?

Прамысловым узорам, якому надаецца прававая ахова, прызнаецца мастацкае або мастацка-канструктарскае рашэнне выраба, якое вызначае яго знешні выгляд і з'яўляецца новым і арыгінальным. Пры гэтым пад вырабам разумеецца прадмет прамысловай або саматужнай вытворчасці.

Заяўка на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на прамысловы ўзор падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўка на прамысловы ўзор павінна адносiцца да аднаго прамысловага ўзору або групе прамысловых узораў, якія належаць да аднаго класа Міжнароднай класіфікацыі прамысловых узораў (МКПУ).

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  • заяву аб выдачы патэнта з указаннем аўтара (сааўтараў) прамысловага ўзору і асобы (асоб), на імя якога (якіх) патрэбны патэнт, а таксама іх месца жыхарства або месца знаходжання;
  • камплект малюнкаў, якія даюць поўнае дэталёвае ўяўленне аб знешнім выглядзе выраба, яго эстэтычных асаблівасцях, у прыватнасці аб форме і канфігурацыі, арнаменце і спалучэнні колераў

Да заяўкі прыкладаюцца дакументы:
  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны ва ўстаноўленым памеры або вызваленне ад выплаты патэнтнай пошліны, або дакумент, які пацвярджае частковую выплату патэнтнай пошліны, адначасова з дакументамі, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для памяншэння яе памеру (рэквізіты для аплаты патэнтных пошлін);
  • даверанасць, пры падачы заяўкі праз патэнтнага паверанага;

Пры экспертызе заяўкі на прамысловы ўзор праверка адпаведнасці заяўленага прамысловага ўзору умовам патэнтаздольнасці (навізна і арыгінальнасць) не ажыццяўляецца.

Патэнт на прамысловы ўзор дзейнічае на працягу 10 гадоў з даты падачы заяўкі. Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта можа быць падоўжана, але не больш чым на пяць гадоў.

Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:


Атрымаць кансультацыю па афармленні заяўкі можна:

Ахова прамысловых узораў ў пытаннях і адказах.



Вярнуцца да спіса

Вверх