Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Сарты раслін. Як падаць заяўку?

Сорт расліны – група раслін у рамках ніжэйшага з вядомых батанічных таксонаў, якая можа быць вызначана ступенню праяўлення прыкмет, i якая з'яўляецца вынікам рэалізацыі дадзенага генатыпу або камбінацыі генатыпаў, адрозных ад любой іншай групы раслін ступенню выяўленасці хаця б адной з гэтых прыкмет і можа разглядацца як адзінае цэлае з пункту гледжання яе прыдатнасці для ўзнаўлення ў нязменным выглядзе цэлых раслін гэтай групы.

Сорту расліны надаецца прававая ахова, калі ён з'яўляецца новым, адрозным, аднастайным і стабільным.

Права на сорт расліны ахоўваецца дзяржавай і засведчваецца патэнтам на сорт расліны (далей – патэнт). Патэнт дзейнічае на працягу 25 гадоў з даты рэгістрацыі сорта ў Дзяржаўным рэестры сартоў раслін Рэспублікі Беларусь, што ахоўваюцца. Адначасова рэгіструецца найменне сорта расліны. Аўтару выдаецца пасведчанне селекцыянера.

Заяўка на выдачу патэнта на сорт расліны (далей – заяўка) падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года "Аб патэнтах на сарты раслін".

Разгляд заяўкі, правядзенне экспертызы заяўкі з прыцягненнем Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін, прыняцце рашэння аб выдачы ці аб адмове ў выдачы патэнта, дзяржаўную рэгістрацыю сорту расліны, выдачу патэнта, публікацыю звестак аб заяўках і патэнтах ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўка павінна адносiцца да аднаго сорту расліны і ўтрымліваць наступныя дакументы:

Да заяўкі павінны быць прыкладзены:

  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы заяўкі (плацежная інструкцыя або яе копія з адзнакай банка аб выкананні), і (або) дакумент, які пацвярджае права на льготы па яе аплаце (рэквізіты для аплаты патэнтных пошлін);
  • даверанасць у выпадку падачы заяўкі праз патэнтнага паверанага;
  • завераная копія першай заяўкі (г. зн. заяўкі, пададзенай у адну з дзяржаў-удзельніц Міжнароднай канвенцыі па ахове новых сартоў раслін ад 2 снежня 1961 года) у выпадку запытання дазволу на яе прыярытэт.

Сорт расліны пазначаецца найменнем з указаннем яго батанічнага таксона. Найменне сорту расліны павінна быць кароткім, дазваляць ідэнтыфікаваць сорт расліны, адрознівацца ад найменняў ўжо існуючых сартоў раслін такога ж або блізкага батанічнага таксона, не павінна ўводзіць у зман адносна ўласцівасцяў, паходжання і значэння сорту расліны або адносна асобы аўтара (сааўтараў) сорту расліны або патэнтаўладальнiка.

Аўтар (сааўтары) сорту расліны мае права вызначыць яго найменне. Парадак пацверджання згоды аўтарам (сааўтарамі) сорту расліны на найменне сорту расліны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб патэнтах на сарты раслін" устаноўлена пастановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2014 г. № 10.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб патэнтах на сарты раслін

Публікацыя звестак аб заяўках на выдачу патэнтаў на сарты раслін і аб патэнтах на сарты раслін



Вярнуцца да спіса

Вверх