Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Карысныя мадэлі. Як падаць заяўку

Карыснай мадэллю, якой надаецца прававая ахова, прызнаецца тэхнічнае рашэнне, якое адносіцца да прылад і з'яўляецца новым і прамыслова прымяняльным. Да прыладаў як аб'ектаў карыснай мадэлі адносяцца канструкцыі і вырабы, а менавіта канструктыўнае выкананне сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, а таксама іх складовых частак.

Заяўка на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на карысную мадэль падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўка на карысную мадэль павінна адносiцца да адной карыснай мадэлі або групе карысных мадэляў, звязаных паміж сабой настолькі, што яны ўтвараюць адзіны творчы задумак (патрабаванне адзінства карыснай мадэлі).

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  • заяву аб выдачы патэнта з указаннем аўтара (сааўтараў) карыснай мадэлі і асобы (асоб), на імя якога (якіх) патрэбны патэнт, а таксама іх месца жыхарства або месца узнаходжання;
  • апісанне карыснай мадэлі, што раскрывае яго паўнату, дастатковую для ажыццяўлення карыснай мадэлі;
  • формулу карыснай мадэлі, якая выказвае яе сутнасць і цалкам заснавана на апісанні;
  • чарцяжы, калі яны неабходны для разумення сутнасці карыснай мадэлі;
  • рэферат.

Да заяўкі прыкладаюцца наступныя дакументы:
  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны ва ўстаноўленым памеры або вызваленне ад выплаты патэнтнай пошліны, або дакумент, які пацвярджае частковую выплату патэнтнай пошліны, адначасова з дакументамі, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для памяншэння яе памеру (рэквізіты для аплаты патэнтных пошлін);
  • даверанасць, пры падачы заяўкі праз патэнтнага паверанага.

Пры экспертызе заяўкі на карысную мадэль праверка адпаведнасці заяўленай карыснай мадэлі умовам патэнтаздольнасці не ажыццяўляецца.

Да даты прыняцця рашэння аб выдачы патэнта на карысную мадэль, а ў выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выдачы патэнта – да моманту заканчэння тэрміну абскарджання такога рашэння магчыма пераафармленне заяўкі на карысную мадэль у заяўку на вынаходніцтва.

Патэнт на карысную мадэль дзейнічае на працягу пяці гадоў з даты падачы заяўкі. Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта можа быць падоўжана, але не больш чым на пяць гадоў.

Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:

Атрымаць кансультацыю на афармленне заяўкі можна:




Вярнуцца да спіса

Вверх