Любая фізічная асоба, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь або пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама юрыдычная асоба, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можа падаць у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (далей – Цэнтр) міжнародную заяўку – заяўку на вынаходства, пададзеную па працэдуры падачы міжнародных заявак у адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыіи
Калі ёсць некалькі заяўнікаў, па меншай меры, адзін з іх павінен адпавядаць вышэйпаказаным умовам.

Міжнародныя заяўкі могуць быць пададзены ў Цэнтр як у ведамства, што атрымлiвае заяўкi, непасрэдна, высланыя па пошце, а таксама факсімільнай сувяззю, пры ўмове, што арыгінал заяўкі, перададзены з дапамогай факсімільнай сувязі, будзе накіраваны ў Цэнтр на працягу 1 месяца з даты перадачы.

Міжнародная заяўка падаецца ў Цэнтр як у ведамства, што атрымлiвае заяўкi, ў двух экзэмплярах.

Бланкі заявы (форма PCT/RO/101) міжнароднай заяўкі і патрабаванні на правядзенне міжнароднай папярэдняй экспертызы (форма PCT/IPEA/401).

Міжнародныя заяўкі могуць быць пададзены ў Цэнтр як у ведамства, што атрымлiвае заяўкi, на рускай або англiйскай мове.

Пры выбары заяўнікам у якасці Міжнароднага пошукавага органа Еўрапейскага патэнтнага ведамства міжнародная заяўка павінна быць пададзена ў Цэнтр на англiйскай мове, якая дапусціма як Цэнтрам, так і Еўрапейскім патэнтным ведамствам. Калі ў гэтым выпадку міжнародная заяўка ўсё-такі будзе пададзена на рускай мове, то Цэнтр прапануе заяўніку ў месячны тэрмін прадставіць пераклад заяўкі на англiйскую мову для Еўрапейскага патэнтнага ведамства. Паколькі Федэральны інстытут прамысловай уласнасці Расіі працуе як на рускай, так і на англiйскай мовах, пры яго выбары ў якасці Міжнароднага пошукавага органа міжнародная заяўка можа быць прадстаўлена ў Цэнтр на любой з двух названых моў.

У любым выпадку заява можа быць пададзена ў Цэнтр па выбары заяўніка альбо на рускай, альбо на англiйскай мове.

Калі міжнародная заяўка будзе пададзена ў Цэнтр на мове, што адрознiваецца ад дапушчальнай для яго (але дапушчальнай для Міжнароднага бюро ВАIС як ведамства, што атрымлiвае заяўкi), то гэтую заяўку Цэнтр перашле (пры ўмове выплаты яму пошліны за перасылку) у Міжнароднае бюро. Пры гэтым міжнароднай датай падачы міжнароднай заяўкі будзе лічыцца дата яе паступлення ў Цэнтр.

Грамадзяне і жыхары Рэспублікі Беларусь могуць выбіраць для правядзення міжнароднага пошуку і міжнароднай папярэдняй экспертызы Федэральны інстытут прамысловай уласнасці Расіі (ФIПС) і Еўрапейскае патэнтнае ведамства (ЕПВ).

Пошліны, якія выплачваюцца пры падачы міжнароднай заяўкі:

- пошліна за перасылку заявачных дакументаў;
- міжнародная пошліна за падачу;
- пошліна за правядзенне міжнароднага пошуку.

Аплата заяўніком названых пошлін ў адпаведнасці з правіламі 14(с), 15.3 і 16(f) Інструкцыі да PCT павінна быць зроблена на працягу аднаго месяца з даты паступлення міжнароднай заяўкі ў Цэнтр як у ведамства, што атрымлівае заяўкі (RO/BY).

Памер патэнтных пошлін, прадпісаных да аплаты пры падачы міжнароднай заяўкі (па стане на 1 студзеня 2023 г.):

USD BYN 
(базавых велічынь)
RUB EUR
Пошліна за перасылку заявачных дакументаў

98  
(2,45 базавыя велічыні)




Міжнародная пошліна за падачу (першыя 30 лістоў) 1

1454



дадаткова за кожны ліст міжнароднай заяўкі звыш 301 16


Пошліна за правядзенне міжнароднага пошуку2 
ISA/RU
ISA/EP
ISA/EA


88
1875
94


8500

9000

86
1775
87

1 Памер дадзенай пошліны памяншаецца на 90%, калі заяўнік або ўсе заяўнікі з'яўляюцца фізічнымі асобамі.

2 Заяўнікі могуць выбіраць для правядзення міжнароднага пошуку Федэральны інстытут прамысловай уласнасці Расійскай Федэрацыі (ISA/BE) або Еўрапейскае патэнтавае ведамства (ISA/EP).

Падрабязная інфармацыя аб відах і памерах пошлін за патэнтаванне па працэдуры РСТ змяшчаецца ў Пераліку пошлін, які размешчаны на сайце УАІУ.

Аплата пошлін адбываецца наступным чынам.

Пошліна за перасылку заявачных дакументаў міжнароднай заяўкі аплачваецца на рахунак Цэнтра ў беларускіх рублях.

Банкаўскія рэквізіты Цэнтра:
ОАО «АСБ Беларусбанк», г. Мінск, код банка AKBBBY2X
ОКПО 00040175, УНП 190310695. 
Рахунак для аплаты патэнтных пошлін:
№ BY04AKBB36039000000820000000 (у беларускіх рублях)

Міжнародная пошліна за падачу аплачваецца на рахунак Міжнароднага бюро (МБ), а пошліна за правядзенне міжнароднага пошуку – на рахунак адпаведнага Міжнароднага пошуковага органа (МПО).

З 1 студзеня 2021 г. у рамках далучэння Цэнтра як ведамства, што атрымлівае заяўкі, да паслуг па пераводу пошлін PCT у адпаведнасці з дадаткам G  да Адміністрацыйнай інструкцыі 21 заяўнік або яго прадстаўнік аплачваюць пошліны за правядзенне пошуку ў МБ, якое, у сваю чаргу, будзе пераводзіць гэтыя сродкі ў адпаведны МПО ва ўсталяванай такім органам валюце па фіксаваным тарыфе. Заяўнікі або іх прадстаўнікі могуць пераводзіць пошліну за падачу міжнароднай заяўкі і пошліну за пошук з дапамогай адной аплаты на карысць МБ.

Па правілах паслугі па пераводу пошлін PCT заяўнік або яго прадстаўнік могуць:

1) працягваць аплачваць пошліну за падачу міжнароднай заяўкі на карысць МБ у доларах ЗША і асобна аплачваць у МБ пошліну за міжнародны пошук у той валюце, якая ў цяперашні час пераводзіцца непасрэдна кожнаму МПО. Пры гэтым у апісанні да банкаўскага пераводу неабходна указаць від пошліны, а ў дачыненні да пошліны за пошук - МПО, на карысць якога варта перавесці пошліну;

2) выконваць адну плацёжную аперацыю для аплаты пошліны за падачу міжнароднай заяўкі, а таксама пошліны за міжнародны пошук або ў доларах ЗША, або ў еўра ва ўсталяваных эквівалентных памерах, якія вызначаны ў штомесячным інфармацыйным бюлетэні PCT. У гэтым выпадку ў апісанні да банкаўскага пераводу павінны быць пералічаны аплачваемыя пошліны і назван МПО, на карысць якога патрэбна перавесці адпаведную пошліну.

Заяўніку або яго прадстаўніку неабходна аплачваць пошліну за пошук і пошліну за падачу міжнароднай заяўкі, выкарыстоўваючы наступны  банкаўскі рахунак  МБ:

Beneficiary (бенефіцыяр): World Intellectual Property Organization
Нумар IBAN для пераводаў у доларах ЗША (USD): CH17 0483 5048 7080 8200 0
Нумар IBAN для пераводаў у еўра (EUR):
CH33 0483 5048 7080 8200 3
Нумар IBAN для пераводаў у расійскіх рублях: CH38 0483 5048 7080 8201 0
Bank (банк): Credit Suisse (Switzerland) Ltd
SWIFT-код: CRESCHZZ80A

Дакументы, якія пацвярджаюць аплату кожнай пошліны, павінны  быць  прадастаўлены  ў Цэнтр як у ведамства, што атрымлівае заяўкі.


Вярнуцца да спіса

Вверх