Таварныя знакi i знакi абслугоўвання. Як падаць заяўку?

Таварныя знакi i знакi абслугоӯвання (далей - таварныя знакі) уяӯляюць сабой абазначэннi, якiя садзейнiчаюць адрозненню тавараӯ або паслуг адной асобы ад аднародных тавараӯ i паслуг iншых асоб.
У якасцi таварных знакаӯ могуць быць зарэгiстраваны слоӯныя абазначэнні, уключаючы ӯласныя iмёны, спалучэннi колераӯ, лiтарныя, лiчбавыя, выяӯленчыя, аб’ёмныя абазначэннi, уключаючы форму тавару альбо яго ӯпакоӯку, а таксама камбiнацыi такiх абазначэнняӯ. Iншыя выявы могуць быць зарэгiстраваны ӯ якасцi таварных знакаӯ у выпадках, якiя прадугледжаны заканадаӯчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Таварны знак можа быць зарэгiстраваны ӯ любым колеры або каляровым спалучэннi.

Прававая ахова таварных знакаӯ у Рэспублiцы Беларусь ажыццяӯляецца на падставе iх рэгiстрацыi ӯ Нацыянальным цэнтры iнтэлектуальнай уласнасцi (далей - Цэнтр) або ӯ адпаведнасцi з мiжнароднымi пагадненнямi, у прыватнасці Парыжскай канвенцыяй аб ахове прамысловай уласнасцi, Мадрыдскiм пагадненнем аб мiжнароднай рэгiстрацыi знакаӯ i Пратаколам да Мадрыдскага пагаднення аб мiжнароднай рэгiстрацыi знакаӯ.

Таварны знак можа быць зарэгiстраваны на iмя арганiзацыі або фiзiчнай асобы. Падача заяӯкi ӯ Цэнтр, вядзенне спраӯ з Цэнтрам могуць ажыццяӯляцца заяӯнiкам самастойна або праз патэнтнага паверанага, зарэгiстраванага ӯ Цэнтры. Заяӯнікі, якія маюць пастаяннае месца знаходжання або месца жыхарства ӯ замежных дзяржавах, або іх замежныя патэнтныя павераныя вядуць справы, звязаныя з заяӯкай і регістрацыяй таварных знакаӯ у Рэспубліцы Беларусь, праз патэнтных павераных, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь

На кожны таварны знак павінна быць аформлена асобная заяӯка ӯ адпаведнасці з Главой 3 Палажэння аб парадку регістрацыі таварнага знака і знака абслугоӯвання на спецыяльным бланку.

Заяўка і прыкладзеныя да яе дакументы:

Каб палегчыць складанне спісу тавараӯ і (або) паслуг раім выкарыстоӯваць:

Аб’яднанне асоб, стварэнне і дзейнасць якого не супярэчаць заканадаӯству дзяржавы, у якой яно створана, мае права зарэгістраваць у Рэспубліцы Беларусь калектыӯны знак. Калектыўны знак аб’яднання асоб прызначаны для азначэння вырабляемых і (або) рэалізуемых гэтымі асобамі тавараӯ, выконваемых работ і (або) паслуг, якія аказваюцца, і якія валодаюць адзінымі якаснымі або іншымі агульнымі характарыстыкамі. Калектыӯны таварны знак і права на яго выкарыстанне не могуць быць перададзены іншым асобам.

Рэгістрацыя таварнага знака дзейнічае на працягу 10 гадоӯ з даты падачы заяӯкі ӯ Цэнтр. Тэрмін дзеяння рэгістрацыі таварнага знака можа быць падоӯжаны на падстве заявы ӯладальніка таварнага знака, якая была пададзена на працягу апошняга года дзеяння рэгістрацыі, кожны раз на дзесяць год.

Заканадаӯствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана выключнае права на выкарыстанне таварнага знака на тэрыторыі краіны. Толькі ӯладальнікі таварных знакаӯ могуць даваць дазвол іншым асобам на выкарыстанне свайго знака на пэӯныя тавары і паслугі.

Павышэнне ӯзроӯню аховы таварнага знака з дапамогай рэгістрацыі даменнага імя

Матэрыялы заяӯкі павінны быць аформлены ӯ адпаведнасці з наступнымі нарматыӯнымі прававымі актамі:

Атрымаць кансультацыю па афармленні заяӯкі можна:

Ахова таварнага знака ӯ пытаннях і адказах.


Вярнуцца да спіса

Вверх