Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Тапалогіі ІМС. Як падаць заяўку?

Заяўка на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы (ІМС) падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя дакументы:

  • заяву аб выдачы пасведчання на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы;
  • матэрыялы, якія дэпанiруюцца i змяшчаюць камплект аднаго з наступных відаў матэрыялаў:
    • фатаздымкі фоташаблонаў;
    • зборачны тапалагічны чарцёж;
    • паслойныя тапалагічныя чарцяжы;
    • фатаздымкі кожнага пласта тапалогіі;
  • ўзоры ІМС з дадзенай тапалогіяй ў выпадку выкарыстання яе да даты падачы заяўкі;
  • рэферат;
  • даверанасць (у выпадку падачы заяўкі патэнтным павераным).

Да заяўкі прыкладаецца дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны (адзначаная банкам копія плацёжнага даручэння або квітанцыя банка) або дакумент, які пацвярджае падставы для вызвалення ад яе выплаты, або выплаты ў меншым памеры (рэквізіты для аплаты патэнтных пошлін).

Пошліна пералічваецца на разліковы рахунакЦэнтра. Плацежны дакумент павінен адносiцца толькі да адной заяўкi і ўтрымліваць рэгістрацыйны нумар заяўкі або назву ІМС, а таксама найменне дзеяння, за якое праведзена аплата.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем.

Кансультацыі па афармленні заяўкі аказваюцца ў:


Вярнуцца да спіса

Вверх