Навучанне
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) праводзіць навучальныя курсы для прадстаўнікоў усіх прафесійных колаў.
Дзённае навучанне:
праводзіцца непасрэдна ў НЦІУ альбо дыстанцыйна з дапамогай відэа-канферэнц-сувязі (слухач самастойна вызначае форму ўдзелу);
прадугледжвае вывучэнне матэрыялу курса з лектарам.
- Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
- Патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні
- Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці
- Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры (раздзел курса «Афармленне правоў на аб'екты прамысловай уласнасці»)
- Таварныя знакі і знакі абслугоўвання (раздзел курса «Афармленне правоў на аб'екты прамысловай уласнасці»)
- Увядзенне ў гаспадарчы абарот вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці
- Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці
- Аўтарскае права і сумежныя правы
- Процідзеянне абароту прадукцыі з парушэннем правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці
- Прафесійная дзейнасць патэнтных павераных
- Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (для прэтэндэнтаў на права правядзення незалежнай ацэнкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці)
- Прававыя аспекты франчайзінгу
- Практыка разгляду спрэчак Апеляцыйнай радай. Прызнанне таварнага знака агульнавядомым
Слухачам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы курсаў, выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Заяўка на курсы для фізічных асобЗаяўка на курсы для юрыдычных асоб
Запіс на навучанне праводзіцца пастаянна.
Дыстанцыйнае навучанне:
арганізуецца на базе інфармацыйнага сэрвісу;
прадугледжвае самастойнае вывучэнне матэрыялу курса і кансультаванне з лектарам.
Слухачам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы курсаў, выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Заяўка на курсы для фізічных асобЗаяўка на курсы для юрыдычных асоб
Запіс на навучанне праводзіцца пастаянна.
Па заяўках арганізацый распрацоўваюцца карпаратыўныя праграмы навучання.
Прэйскурант на аказанне паслуг па навучанні (01.07.2022)
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.