Курс разлічаны на 36 гадзін (пяць дзён), складаецца з двух раздзелаў і ўключае тэмы:
РАЗДЗЕЛ 1. ВЫНАХОДСТВЫ, КАРЫСНЫЯ МАДЭЛІ, ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
-
ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- вынаходствы: аб'екты вынаходстваў і іх прыкметы; умовы патэнтаздольнасці вынаходства; заяўка на выдачу патэнта на вынаходства; формула вынаходства; працэдура атрымання патэнта на вынаходства;
- карысныя мадэлі: умовы патэнтаздольнасці карыснай мадэлі; асаблівасці атрымання прававой аховы карыснай мадэлі;
- прамысловыя ўзоры: умовы патэнтаздольнасці прамысловага ўзору; складанне і падача заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор;
- патэнтна-інфармацыйны пошук;
- міжнародныя пагадненні ў галіне права прамысловай уласнасці;
- віды патэнтаў і працэдуры патэнтавання;
- комплекс мер па забеспячэнні прававой аховы аб'ектаў права прамысловай уласнасці ў замежных краінах;
- экспертыза вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў.
РАЗДЗЕЛ 2. ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ І ЗНАКІ АБСЛУГОЎВАННЯ
-
сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг;
- таварны знак як аб'ект права прамысловай уласнасці;
- агульнавядомы таварны знак;
- нацыянальная працэдура рэгістрацыі таварнага знака і знака абслугоўвання;
- папярэдняя экспертыза заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака і знака абслугоўвання;
- экспертыза заяўленага абазначэння;
- міжнародная рэгістрацыя таварнага знака і знака абслугоўвання;
- пошук па базах даных міжнародных таварных знакаў і таварных знакаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
- перадача правоў на таварны знак.
Заяўка на курсы для фізічных асоб
Заяўка на курсы для юрыдычных асоб