Курс разлічаны на 30 гадзін (чатыры дні) і ўключае тэмы:
- сістэма інтэлектуальнай уласнасці;
- нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дамовы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
- прававая ахова аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
- прамысловая ўласнасць, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
- умовы патэнтаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
- афармленне правоў на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор;
- афармленне заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь;
- парадак разгляду і праходжання заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці ў патэнтным органе;
- сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг;
- афармленне і падача заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака па нацыянальнай працэдуры;
- інфармацыйны пошук па базах міжнародных таварных знакаў і таварных знакаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
- патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
- пошук патэнтных дакументаў па базах даных з выкарыстаннем рэсурсаў сеткі Інтэрнэт;
- патэнтныя даследаванні;
- грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- вырашэнне спрэчак аб парушэнні правоў у галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўка на курсы для фізічных асоб
Заяўка на курсы для юрыдычных асоб