№ п/п |
Найменне паслугі |
Кароткае апісанне паслугі |
Пашыраная характарыстыка паслугі |
Тэрмін аказання паслугі |
1 |
Правядзенне паскоранай папярэдняй экспертызы заяўкі на таварны знак:
|
Паскораная папярэдняя экспертыза |
Гэта паслуга – першы крок на шляху больш хуткага атрымання выключнага права на таварны знак. Паслуга вельмі актуальная для тых, хто імкнецца як мага хутчэй атрымаць прававую ахову таварнага знака ў замежных дзяржавах па міжнароднай працэдуры рэгістрацыі знакаў, таму што афармляць міжнародную заяўку рэкамендуецца на падставе нацыянальнай заяўкі, па якой завершана папярэдняя экспертыза. |
5 працоўных дзён, 10 працоўных дзён |
2 |
Правядзенне інфарамацыйнага пошуку па пазначэнні ў базах:
Па адным класе МКТУ:
За кожны клас МКТУ звыш аднаго.
|
Пошук на тоеснасць і падабенства з заяўленым абазначэннем |
Паслуга мае вельмі важнае практычнае значэнне. Яна дазваляе выявіць наяўнасць больш ранніх правоў іншых асоб на падобныя да ступені змешвання або тоесныя таварныя знакі/заяўкі на таварныя знакі ў адносінах да аднастайных тавараў і паслуг, і ў выпадку наяўнасці такіх правесці аб'ектыўны аналіз мэтазгоднасці падачы ўласнай заяўкі на падобны таварны знак. Выкарыстанне гэтай паслугі дазволіць заяўніку пазбегнуць фінансавых марнаванняў у выглядзе аплачаных патэнтных пошлін без дасягнення жаданага канчатковага выніку ў выглядзе рэгістрацыі таварнага знака. |
10 працоўных дзён |
3 |
Правядзенне паскоранай экспертызы заяўленага абазначэння па заяўцы, у тым ліку: на рэгістрацыю таварнага знака, якая прайшла папярэднюю экспертызу. Па адным класе МКТУ:
За кожны клас МКТУ звыш аднаго.
Правядзенне паскоранай экспертызы заяўленага абазначэння па заяўцы, у тым ліку: міжнародных рэгістрацый, адносна якіх патрабуецца ахова ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Мадрыдскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў і Пратакола да яго. Па адным класе МКТУ:
За кожны клас МКТУ звыш аднаго. |
Паскораная асноўная экспертыза
-
|
Другі з трох этапаў паскоранага разгляду заяўкі, які дазваляе заяўніку атрымаць рашэнне па выніках экспертызы заяўленага абазначэння.
-
|
1 месяц, 5 працоўных дзён (не больш за 10 класаў МКТУ), 10 працоўных дзён.
1 месяц
|
4 |
Паскораная рэгістрацыя і выдача пасведчання на таварны знак |
Паскораная рэгістрацыя і выдача пасведчання |
Завяршальны этап паскоранага разгляду заяўкі. Гэта паслуга дае магчымасць заяўніку ў найкарацейшыя тэрміны скарыстацца сваім правам распараджацца таварным знакам, унесці яго ў мытны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, звярнуцца па абарону парушанага права. |
5 працоўных дзён |
5 |
Паскораны разгляд заявы аб падаўжэнні тэрміну дзеяння рэгістрацыі таварнага знака |
Паскоранае падаўжэнне пасведчання |
Выкарыстанне гэтай паслугі дазваляе скараціць тэрмін разгляду заявы. |
5 працоўных дзён |
6 |
Класіфікацыя выявы (заяўленага абазначэння) у адпаведнасці з Венскай класіфікацыяй выяўленчых элементаў |
Класіфікацыя выяўленчага элемента |
Скарыстаўшыся гэтай паслугай, заяўнік зможа ў далейшым самастойна ажыццявіць інфармацыйны пошук у адкрытых базах таварных знакаў. |
5 працоўных дзён |
7 |
Класіфікацыя тавараў і паслуг заяўніка ў адпаведнасці з Ніцкай класіфікацыяй тавараў і паслуг |
Класіфікацыя тавараў і паслуг |
Паслугай мэтазгодна карыстацца да падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака. Кваліфікаваныя спецыялісты зробяць класіфікацыю вашых тавараў і паслуг у адпаведнасці з Ніцкай класіфікацыяй, што дазволіць вам пазбегнуць памылак пры запаўненні адпаведнага пункта бланка заяўкі на таварны знак і наступных запытаў па пераліку тавараў і паслуг з боку ведамства. |
10 працоўных дзён |
8 |
Перавод найменняў тавараў і паслуг па заяўцы, прынятай да разгляду, на замежную мову (англійскую або французскую) у адпаведнасці з Ніцкай класіфікацыяй тавараў і паслуг |
Пераклад найменняў тавараў і паслуг на мову міжнароднай заяўкі |
Паслугай мэтазгодна карыстацца пры падрыхтоўцы дакументаў для афармлення міжнароднай заяўкі. Кваліфікаваныя спецыялісты ажыццявяць пераклад на мову міжнароднай заяўкі найменняў вашых тавараў і паслуг у адпаведнасці з Ніцкай класіфікацыяй, што дазволіць вам пазбегнуць памылак пры запаўненні адпаведнага пункта бланка міжнароднай заяўкі і наступных запытаў па пераліку тавараў з боку ведамства. |
10 працоўных дзён |
9 |
Пошук праваўладальніка/заяўніка па абазначэнні ў базах міжнародных таварных знакаў; таварных знакаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь; абазначэнняў, заяўленых на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака ў Рэспубліцы Беларусь:
|
Пошук уладальніка таварнага знака |
Дадзеная паслуга дапаможа любому жадаючаму высветліць, ці ахоўваецца канкрэтнае абазначэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і хто з'яўляецца яго праваўладальнікам. Прадстаўленая інфармацыя дапаможа прыняць узважанае рашэнне, ацаніць рызыкі пры выкарыстанні ў гаспадарчай дзейнасці таварных знакаў трэціх асоб, пазбегнуць магчымых фінансавых страт і юрыдычных складанасцей, звязаных з патэнцыяльным парушэннем правоў на таварны знак, які ахоўваецца. |
5 працоўных дзён |
10 |
Аналіз адпаведнасці прадстаўленых заказчыкам найменняў тавараў згодна з кодамі ТНВЭД таварам зарэгістраванага таварнага знака |
Супастаўленне тавараў і паслуг Ніцкай класіфікацыі кодам ТНВЭД |
Паслуга вельмі актуальная для тых, хто плануе ўключыць свой таварны знак у мытны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (Рэестр). Эксперты правядуць аналіз і супаставяць пералік тавараў, пайменаваных у зарэгістраваным таварным знаку, з кодамі ТНВЭД ЕАЭС тавараў, у дачыненні да якіх будзе ажыццяўляцца мытны кантроль, як тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Выкарыстанне дадзенай паслугі сфармуе ў заяўніка дакладнае ўяўленне аб аб'ёме аховы таварнага знака меркаванага да ўнясення ў Рэестр, дапаможа спрасціць і паскорыць працэдуру разгляду заявы. |
Тэрмін выканання залежыць ад колькасці прадстаўленых заказчыкам найменняў тавараў |