Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
07.08.2020

У першым паўгоддзі 2020 года былі зарэгістраваныя 73 камп’ютарныя праграмы, што больш на 23,7 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

Рэгістрацыя камп’ютарных праграм у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці ажыццяўляецца дабраахвотна, паводле меркавання аўтара або іншага ўладальніка выключнага права на камп’ютарную праграму, для мэтаў дадатковага пасведчання факта існавання камп’ютарнай праграмы, прыналежнасці аўтарскага права і іншых фактычных абставін у аб’ёме звестак, якія змяшчаюцца ў заяўцы на рэгістрацыю камп’ютарнай праграмы, і матэрыялаў, якія былі дададзены.

Рэгістрацыя не ўплывае на існаванне праваадносінаў у сферы аўтарскага права на камп’ютарную праграму і не можа якім-небудзь чынам тлумачыцца ў шкоду аўтарска-прававой ахове.

Па выніках рэгістрацыі праводзіцца:

выдача Пасведчання аб рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы;
унясенне ў Рэестр зарэгістраваных камп’ютарных праграм звестак аб камп’ютарнай праграме;
апублікаванне на афіцыйным сайце НЦІУ інфармацыі аб зарэгістраванай камп’ютарнай праграме;
дэпаніраванне і захоўванне камп’ютарных праграмаў, у тым ліку іх сканіраванне і вядзенне электронага дэпазіторыя.

Дадатковыя паслугі:

выдача пасведчання на англійскай мове;
выдача заяўніку дадатковага экзэмпляра пасведчання;
прадстаўленне копій матэрыялаў, якія былi задэпанаваны;
унясенне змяненняў у наймення праваўладальніка, у назву камп’ютарнай праграмы, зарэгістраваную раней.

Дадатковую інфармацыю па рэгістрацыі камп’ютарных праграм можна атрымаць па тэл. +375 (17) 272-96-52, +375 (17) 272-97-99 або па электроннай пошце a.krutinskii@ncip.by.

Вверх